Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дэлегацыі Еўрапарламента. Падчас выступу яна ў прыватнасці прапанавала стварыць мэтавую групу пад кіраўніцтвам Еўразвязу, якая зоймецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

“ЕЗ будзе і ў далейшым адыгрываць ключавую ролю ў фармаванні будучыні Беларусі”, — заявіла Ціханоўская. Яна агучыла некалькі ключавых прапаноў. У тым ліку тых, якія датычацца беларускіх палітвязняў.
«Павысіць дасведчанасць пра палітычных зняволеных з дапамогай міжнародных кампаній. Аказваць юрыдычную дапамогу зняволеным і іх сем’ям праз міжнародныя арганізацыі. Стварыць мэтавую групу пад кіраўніцтвам ЕЗ для дакументавання парушэнняў правоў чалавека», – заявіла Ціханоўская.
Яна таксама прапанавала падтрымаць намаганні дэмакратычных сілаў адносна “нявыбараў-2025”.
«Катэгарычна адмовіць гэтым «выбарам» у легітымнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org






