“Лукашэнка кажа, што зноўку будзе балатавацца ў прэзідэнты? Давай. Карануй ужо сябе. Усё роўна нікога не падманеш», – напісала яна на сваёй англамоўнай старонцы ў «Твітэры”.
25 лютага, адказваючы на пытанні прапагандыстаў на ўчастку па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы, 69-гадовы Лукашэнка заявіў, што пакідаць прэзідэнцкую пасаду «ў такі няпросты і нявызначаны перыяд» раўназначна здрадзе. Пры гэтым ён назваў сябе «сыходзячым прэзідэнтам».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лукашэнка застаўся ва ўладзе дзякуючы сілавому падаўленню масавых акцый пратэсту і падтрымцы Расеі. Лаяльны Цэнтрвыбаркам аддаў яму 80% галасоў. Асноўны канкурэнт Ціханоўская, якая лічыць сябе пераможцам выбараў, афіцыйна атрымала 10%. Дэмакратычныя краіны лічаць яе альбо лідарам дэмакратычных сілаў, альбо абраным прэзідэнтам у выгнанні. На радзіме Ціханоўская завочна пераследуецца ў крымінальным парадку.