8–10 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву, дзе паўдзельнічае ў прыёме ад імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, а таксама сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат польскага парламента, міністрамі замежных спраў, адукацыі і па справах Еўрапейскага саюза, парламентарыямі — членамі камісій па міжнародных справах, прэзідэнтам Варшавы і акрэдытаванымі ў польскай сталіцы кіраўнікамі дыпмісій.

Падчас гэтага візіту яна возьме ўдзел у паглыбленых дыскусіях з новым польскім урадам і рознымі зацікаўленымі бакамі, каб умацаваць беларуска-польскую супрацу і выпрацаваць стратэгію ў дачыненні да падзеяў, якія адбываюцца ў Беларусі і рэгіёне ў цэлым.
Візіт будзе прысвечаны шэрагу актуальных пытанняў, уключаючы сітуацыю з палітвязнямі, у тым ліку з журналістам Анджэем Пачобутам, будучае старшынства Польшчы ў Савеце Еўрапейскага Саюза, а таксама пытанне легалізацыі беларусаў у Польшчы. У раскладзе Ціханаўскай – шмат сустрэч на вышэйшым роўні:
Польскі ўрад і афіцыйныя запрашэнні:
• Прыём, арганізаваны прэзідэнтам Анджэем Дудам;
• Дыскусіі з міністрам замежных спраў, міністрам адукацыі і міністрам еўрапейскіх спраў;
• Сустрэчы са спікерам Сената Малгажатай Кідавай-Блоньскай і спікерам Сейма Шымонам Галоўнем;
• Круглы стол з парламентарыямі і камітэтамi замежных спраў;
• Сустрэча з мэрам Варшавы;
• Спецыяльны брыфінг для паслоў у пасольстве Канады ў Варшаве;
• Закрытая дыскусія ў Польскім інстытуце міжнародных адносін (PISM), прысвечаная глыбокаму стратэгічнаму аналізу і фармуляванню палітыкі.
Беларуская супольнасць і культурнае ўзаемадзеянне:
• Узаемадзеянне з культурнымі ініцыятывамі і арганізацыямі дыяспары;
• Прэс-канферэнцыя з Аб’яднаным пераходным кабінетам аб планах на 2024 год;
• Сустрэча з беларускай рэлігійнай абшчынай.