BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская правяла кароткую сустрэчу з Зяленскім

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская правяла кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які адкрыўся 2 кастрычніка ў Капенгагене. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай.

Фота: скрыншот з відэа t.me/tsikhanouskaya

“Я рада бачыць прэзідэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасць. Бо лёс Беларусі таксама залежыць ад Украіны. Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму за мужнасць і згоду працягнуць зносіны”, — напісала палітык па выніках сустрэчы.

На палях саміту яна таксама сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

У сталіцу Даніі прыбыло каля 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Асноўныя тэмы падзеі — Украіна, бяспека і міграцыя.