BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская правяла сустрэчы ў Парыжы

Дамагацца вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі заклікала дэпутатаў французскага парламента дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

Падчас працоўнага візіту ў Парыж Ціханоўская сустрэлася з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь» у Нацыянальнай Асамблеі Францыі. У межах гэтай групы адбываюцца сустрэчы дэпутатаў, дзе прадстаўляюцца новыя ініцыятывы, абмяркоўваюцца актуальныя праблемы і шляхі падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. Падчас сустрэчы абмеркавалі шляхі падтрымкі палітвязняў і спосабы іх вызвалення, а таксама гаворка ішла пра кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і так далей.  

Асобна Святлана Ціханоўская закранула пытанне фінансавай падтрымкі беларускіх медыя і грамадзянскай супольнасці, якія сутыкнуліся з праблемамі пасля прыпынення міжнароднай дапамогі ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tsikhanouskaya.org