BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская праводзіць сустрэчы з членамі Каардынацыйнай рады

Сустрэчы з абранымі членамі Каардынацыйнай рады (КР) трэцяга складу і выбарчымі блокамі праводзіць 3-га чэрвеня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, на сустрэчах абмяркоўваюцца “прыярытэты для Каардынацыйнай рады і супраца ў рамках дэмакратычных сіл”. У аўторак Ціханоўская правядзе пасяджэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета, паведаміў Вячорка.

Выбары ў КР трэцяга складу адбыліся 25–27 траўня, на іх прагаласавала 6.723 чалавекі. Абрана 80 чалавек, якія прадстаўляюць восем палітычных блокаў.