BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская прыбыла ў Нямеччыну

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 9 лістапада возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю падзення Берлінскай сцяны.

Пра прыбыццё ў Берлін палітык паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Падзенне сцяны яна назвала “важнай вяхой у барацьбе за свабоду ў Еўропе”.

“З нецярпеннем чакаю сустрэчы з палітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі”, — адзначыла Ціханоўская.

Берлінская сцяна — назва комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў і ўмацаванняў з абсталяванай забароненай зонай, збудаваных камуністычнымі ўладамі ГДР па ўказанні кіраўніцтва СССР вакол дэмакратычнага Заходняга Берліна па лініі размежавання. Існавала з 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989 года. Разбурэнне сцяны стала сімвалам аб’яднання Германіі і дэмакратызацыі Еўропы.

Крынціца: pozirk.online