BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская бярэ ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (12-16 лютага) лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская узяла ўдзел у сустрэчы міжнароднай сеткі Women Political Leaders (WPL), прысвечанай ролі лідарства ва ўмовах глабальных пагроз бяспецы.

Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

Каментуючы пачатак канферэнцыі, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка адзначыў, што ўдзел Святланы Ціханоўскай у ключавых міжнародных фарматах вяртае Беларусь у парадак дня еўрапейскай бяспекі:

-Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы – гэта хіба галоўны бяспекавы івэнт у Еўропе. Некалькі гадоў запар удзельнічае Святлана Ціханоўская. Гэта вялікае дасягненне, насамрэч, для Беларусі, бо далёка не ўсе сусветныя лідары на ім прадстаўленыя, тым больш рэгулярна. І мы ведаем, што ў Святланы Ціханоўскай нават на асноўнай сцэне будзе выступ. А таксама будзе некалькі івэнтаў на палях канферэнцыі, у тым ліку, якія суарганізую я, дзе яна таксама будзе выступаць. З Марыяй Калеснікавай таксама будзе з яе ўдзелам адзін івэнт. Паглядзім, ці ператворыцца гэта ў традыцыю, ці застанецца адзінкавым выпадкам.

Цалкам гутарка:

Акрамя таго, у межах канферэнцыі Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі MSC Young Leaders — праграмы для маладых палітычных лідараў з усяго свету. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі ўрадаў і парламентаў, палітыкі з ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, Турцыі, Пакістана, Германіі і іншых краін. Сярод ключавых тэм: палітвязні і ціск на рэжым у Беларусі.

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Беларускае Радыё Рацыя