BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская прыме ўдзел у сустрэчы міністраў ЕЗ у Бруселі

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у міністэрскай сустрэчы Еўразвяза, якая адбудзецца 18 сакавіка ў Бруселі. Запрашэнне паступіла ад польскага міністра па еўрапейскіх справах Адама Шлапкі падчас візіту Ціханоўскай у Еўрапарламент.

На сустрэчы будуць абмяркоўваць агульную пазіцыю ЕЗ адносна Беларусі ў кантэксце мірных перамоў па Украіне. Ціханоўская падкрэсліла, што рашэнні Еўразвязу будуць уплываць не толькі на будучыню Украіны, але і на будучыню Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропы. Гэтая сустрэча, як чакаецца, стане важнай магчымасцю для ўзмацнення падтрымкі беларускага народа з боку ЕЗ.