BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію

Святлана Ціханоўская развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь падчас Саміту ў Тыране, – паведамляе яе прэс-служба.

Ціханоўская распачала працоўны візіт у Албанію для ўдзелу ў Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Гэта платформа для абмеркавання важных палітычных і сацыяльных пытанняў палітыкамі, дыпламатамі і экспертамі. Падчас Саміту адбылася інтэрактыўная дыскусія з удзелам Ціханоўскай, кіраўнікоў гарадоў і моладзевых актывістаў. 

Беларуская лідарка выступіла перад удзельнікамі саміту з прамовай, дзе развеяла памылковыя ўяўленні пра Беларусь. Палітык тлумачыла, што Беларусь – гэта не частка Расеі, што беларусы змагаюцца за дэмакратыю і што яны падтрымліваюць Расею ў яе вайне супраць Украіны.