“Сёння маё сэрца з народам Венесуэлы”, — напісала ў сацсетцы Х 3 студзеня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

“Я спадзяюся, што нядаўнія падзеі прынясуць справядлівасць, свабоду і вяршэнства закона, якія венесуэльцы даўно заслужылі і за якія адважна змагаліся. Дыктатары не вечныя — і, падобна, сёння нелегітымны Лукашэнка страціў яшчэ аднаго блізкага сябра”, — падкрэсліла палітык.
Нікалас Мадура кіраваў Венесуэлай з 2013 год. У ліпені 2024-га ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх трэці раз аб’яўлены Мадура.
Пасля выбараў у краіне пачаліся пратэсты апазіцыі, якія былі канчаткова задушаны ў пачатку жніўня мінулага года. Загінула сама меней 28 чалавек, каля 200 былі параненыя. Улады арыштавалі каля 2.000 чалавек. Дэмакратычныя краіны не прызналі вынікі выбараў. Шэраг дзяржаў, у тым ліку ЗША, прызналі Гансалеса абраным прэзідэнтам. Ён быў змушаны пакінуць краіну з-за пагрозы арышту ў верасні мінулага года.






