BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская супраць выбараў дэмакратычнага лідара толькі сярод эмігрантаў

Святлана Ціханоўская выступае супраць правядзення выбараў дэмакратычнага лідара толькі сярод эмігрантаў. У інтэрв’ю DW на пытанне, чаму б не правесці выбары сярод беларусаў за мяжой, дэмлідар адзначыла: “Гэта будуць выбары сярод паўмільёна чалавек. Нам патрэбныя галасы беларусаў унутры краіны. Нельга цяпер лічыць дэмакратычным грамадствам толькі тых, хто выехаў. Нашы людзі ўнутры краіны, мы павінны гэта разумець. Так, у іх няма голасу праз рэпрэсіі, мы павінны быць іх голасам”.

Ціханоўская таксама падкрэсліла, што яе мандат абумоўлены не часам, а мэтай, якую перад сабой ставілі дэмсілы.

13 жніўня прадстаўнікі фракцыі “Беларусы” (ранейшая назва “Блок Пракоп’ева — Ягорава”) у Каардынацыйнай радзе (КР) прапанавалі Ціханоўскай правесці ў 2025 годзе выбары дэмакратычнага лідара “як найлепшы спосаб пацверджання паўнамоцтваў і пераадолення крызісу ў дэмсілах”.

Беларускае Радыё Рацыя