
Святлана Ціханоўская пачала візіт у Ісландыю, дзе пройдзе сустрэча Паўночнай Рады. Ціханоўская сустрэлася са спікерамі парламентаў Ісландыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фарэрскіх і Аландскіх астравоў, а таксама Грэнландыі.
Ціханоўская звярнула ўвагу спікераў на сітуацыю з палітвязнямі і парушэннямі правоў чалавека, а таксама заклікала паспрыяць вырашэнню легалізацыйных пытанняў беларусаў за мяжой. Таксама сярод іншага абмяркоўвалі пытанні падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў.
У Рэйк’явіку праходзяць мерапрыемствы сесіі Паўночнай рады, ўдзел у якіх бяруць удзел кіраўнікі урадаў, міністры замежных справаў і парламентарыі скандынаўскіх краінаў. У мерапрыемствах бяруць удзел два адмысловыя госці — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (выступае 29 кастрычніка) і Святлана Ціханоўская (выступае 30 кастрычніка).
Беларускае Радыё Рацыя






