Святлана Ціханоўская знаходзіцца з афіцыйным візітам у Канадзе, паведамляе t.me/tsikhanouskaya.

Ціханоўская распачала яго з сустрэчы з міністаркай замежных справаў Канады Мелані Жалі. Дыялог меў месца падчас Міжнароднага форуму па бяспецы ў Галіфаксе.
Бакі разгледзелі пытанні: падтрымка незалежных медыя, дапамога гуманітарнаму фонду, падтрымка пазову супраць рэжыму, падтрымка дэмакратычнай Беларусі падчас старшынства Канады ў Вялікай сямёрцы.






