BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі

 Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацу дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі. Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра невыдаванне беларускіх грамадзянаў на запыт рэжыму.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка выказала спадзяванне на працяг шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла, што народы Арменіі і Беларусі заслугоўваюць свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай будучыні.