Падчас Мюнхенскай канфэрэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з генэралам Келагам, спецыяльным пасланнікам ЗША па пытаннях Украіны і Расеі.

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла паспяховае вызваленне трох палітвязняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытанні, піша прэс-служба палітыка.
Падчас сустрэчы з Кітам Келагам абмяркоўвалася магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі, а таксама важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне.






