BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Варшавы Тшаскоўскім

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Рафал Тшаскоўскі, Святлана Ціханоўская, Сяргей Ціханоўскі.
Рафал Тшаскоўскі, Святлана Ціханоўская, Сяргей Ціханоўскі.

Падчас сустрэчы яна падзякавала прэзідэнту за падтрымку шэлтэраў для рэпрэсаваных і былых палітвязняў у польскай сталіцы.

Кажа ўдзельнік сустрэчы, дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі:

– Абмеркавалі далейшы лёс беларускіх мясцінаў, пляцовак у сталіцы Польшчы. Гаварылі таксама пра супольныя мерапрыемствы, якія могуць адбыцца ў гэтым годзе, гэта культурныя, спартовыя. Гаварылі пра неабходнасць дапамогі з боку горада Варшавы для беларускіх палітвязняў, таксама ў выпадку, калі будуць выходзіць беларускія палітзняволеныя.

Ціханоўская прапанавала зрабіць беларускія версіі сайта гораду і іншых матэрыялаў для падтрымкі беларускай культуры і ідэнтычнасці. На сустрэчы яе суправаджаў муж, былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі, вызвалены дзякуючы намаганням прэзідэнта ЗША.

Цалкам матэрыял:

Падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота АПК.