BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, каб абмеркаваць сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і міжнародныя намаганні па іх вызваленні.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Бакі абмеркавалі:

— працэс вызвалення палітвязняў,

— гуманітарны трэк ЗША,

— стан вызваленых пасля турмаў і патрэбы рэпрэсаваных.

Ціханоўская падкрэсліла, што “гуманітарныя намаганні Злучаных Штатаў неабходна падтрымліваць і працягваць, але пры гэтым важна дабівацца сістэмнай змены палітыкі рэжыму».

Асобна Ціханоўская звярнула ўвагу на прымусовую дэпартацыю, якой часта падвяргаюцца вызваленыя з турмаў. Многіх пазбаўляюць дакументаў і магчымасці вярнуцца дадому. Вызваленыя людзі таксама сутыкаюцца з пагрозай паўторнага пераследу. Яна адзначыла, што міжнародная супольнасць павінна дамагацца не толькі вызвалення людзей, але і поўнага спынення рэпрэсіяў.

Таксама бакі абмеркавалі камунікацыю ААН з Менскам па пытанні вызвалення палітвязняў і магчымы візіт Вярхоўнага камісара ў Беларусь.