Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дэбатах па палітвязнях на палях сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Дэбаты былі арганізаваны дэлегацыяй Еўразвязу сумесна з Эстоніяй, Літвой, Іспаніяй, Германіяй і Францыяй.

Ціханоўская заявіла, што сітуацыя ў Беларусі катастрафічная і заклікала ААН умяшацца. Лідарка прапанавала 9 крокаў па вызваленні палітвязняў, сярод якіхі:
– заклікаць генеральнага сакратара і вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ўзняць пытанне палітвязняў перад Лукашэнкам,
– запатрабаваць, каб офіс ААН у Беларусі ці гуманітарныя арганізацыі атрымалі доступ да палітвязняў,
– разгледзець дыпламатычныя каналы для абмену зняволенымі, аналагічныя абмену па справе Красікава або абмену ваеннапалоннымі з Украінай і так далей.
Беларускае Радыё Рацыя






