BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская ў Брусэлі падпісала мемарандум пра супрацу дэмсілаў з кансультацыйным органам ЕЗ

Святлана Ціханоўская ў Брусэлі напярэдадні падпісала мемарандум пра супрацоўніцтва дэмсілаў з кансультацыйным органам Еўразвязу – Еўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэтам. Дакумент прадугледжвае між іншым шляхі па падвышэнні абазнанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі што да парушэння правоў чалавека, а менавіта – палітычны пераслед, становішча палітвязняў, задушэнне свабоды слова і сходаў, пазбаўленне грамадзян выбарчых правоў.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Асноўныя еўрапейскія падыходы да беларускай палітыкі ахарактарызавала лідарка дэмакратычнай супольнасці Святлана Ціханоўская:

Ёсць бачанне, што трэба працягваць ціснуць на лукашэнкаўскі рэжым праз палітычную ізаляцыю, праз эканамічную ізаляцыю. Дыпламатычныя шляхі трэба пакідаць адчыненымі, каб можна было весці размову пра вызваленне палітвязняў, пра дапамогу рэпрэсаваным. З іншага боку – дапамога дэмакратычнаму руху, дапамога грамадзянскай супольнасці, медыям, праваабаронцам, дапамога, каб падтрымліваць і ўзмацняць беларускую ідэнтычнасць. То бок, не бачна ніякіх прыкмет, што вернуцца да бізнесу з Лукашэнкам.

У Брусэлі на супольным паседжанні бакі таксама дамовіліся, што маюць намер «прасоўваць і падтрымліваць прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў, сумесна арганізоўваць мерапрыемствы па прасоўванні беларускай спадчыны, культуры і мовы ў Еўрапейскім Звязе», паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя