Святлана Ціханоўская мяркуе, што цяперашняя барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці і суверэнітэт ад імперскіх амбіцый Расеі вызначыць будучыню ўсёй Еўропы.

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе 15–18 студзеня. Напярэдадні яна выступіла на дыскусійнай панэлі, прымеркаванай Беларусі.
«Вось ужо 30 гадоў у Беларусі не было свабодных выбараў. Абяцаючы аднавіць так званую „стабільнасць“, дыктатар знішчыў парламент, незалежныя суды і СМІ. Краіну пераўтварылі ў паліцэйскую дзяржаву, дзе выбары ператварыліся ў рытуал без сэнсу і рэальнага выбару», — заявіла Святлана Ціханоўская, паведаміла выданне «Позірк».
Яна паведаміла, што ў Беларусі арыштавалі тысячы людзей з палітычных матываў, а пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага яна не атрымлівала звестак амаль год.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Лукашэнка «прадае сувэрэнітэт Беларусі Пуціну толькі для таго, каб захаваць уладу для сябе і сваёй эліты».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Офіс Ціханоўскай






