9-10 красавіка Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчы з прэзідэнтам Кіпру Нікасам Хрыстадулідысам і спікерам парляманту Анітай Дымітрыу.

Як паведаміла прэсавая служба Святланы Ціханоўскай, падчас візіту на Кіпр, які пачаўся 9 красавіка, яна таксама сустрэнецца з парламентарамі, беларускай дыяспарай і прадстаўнікамі бізнесу, а таксама правядзе сустрэчы з амбасадарамі больш як 20 краінаў. Сярод тэмаў для перамоў: падтрымка Кіпрам свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, падтрымка Украіны, рэгіянальная і еўрапейская бяспека, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і яго набліжаных, падтрымка беларускай дыяспары, легалізацыя беларусаў на Кіпры, падтрымка сумленнага беларускага бізнесу на Кіпры.
Гэта першы візіт Ціханоўскай на Кіпр, паведаміў «Позірку» ейны галоўны дарадца Франак Вячорка. З Кіпру Ціханоўская накіруецца ў Грэцыю, дзе выступіць на IX Дэльфійскім эканамічным форуме.






