Кіраўніца Кабінета прыняла ў Вільні спецпасланніка Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Артура Міхальскага.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала амбасадару Міхальскаму за яго шматгадовую дзейнасць на карысць беларуска-польскіх адносін, умацаванне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і ўзнагародзіла яго медалём Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «За плённую працу на карысць Беларусі».
«Ад імя ўсіх беларусаў, хачу ад душы падзякаваць амбасадару Артуру Міхальскаму за непахісную падтрымку і шчырае сяброўства. Польшча, дзякуючы ў тым ліку вам, стала для тысяч беларусаў надзейным прытулкам у самыя цяжкія часы. Вы заўсёды стаялі з намі, абараняючы нашы агульныя каштоўнасці – свабоду і годнасць», – адзначыла дэмакратычная лідарка.
Кіраўніца Кабінета падкрэсліла, што ўнёсак Артура Міхальскага ва ўмацаванне сяброўства паміж Беларуссю і Польшчай неацэнны, і выказала надзею, што сяброўства і супрацоўніцтва з ім працягнецца.
Тэлеграм-канал АПК






