BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская вітае новую рэдакцыю Акта аб дэмакратыі ў Беларусі

Апублікаваны тэкст Акта аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі 2024 года. Новай рэдакцыяй Акта Кангрэс ЗША “працягвае сваю шматгадовую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў”. Такое меркаванне выказала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Палітык напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “гэты важны законапраект, які знаходзіцца на разглядзе Палаты прадстаўнікоў” амерыканскага парламента, “яшчэ больш падкрэслівае” суверэнітэт Беларусі і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.

“Ён асуджае рэпрэсіўныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, падтрымлівае нашыя дэмакратычныя памкненні і заклікае да ўзмацнення санкцый. Ён таксама патрабуе неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных і спынення выкарыстання тэрыторыі Беларусі для расейскай агрэсіі супраць Украіны”, — дадала беларуская дэмлідарка.

Чакаецца, што новая рэдакцыя Акту аб дэмакратыі ў Беларусі будзе пранятая да канца году.

Беларускае Радыё Рацыя