Святлана Ціханоўская становіцца пастаянным удзельнікам Мюнхенскай канферэнцыі, што сведчыць пра каштоўнасць дэмакратычнай Беларусі ды важнасць беларускага пытання ў кантэксце Еўропы, адзначыў беларускі палітык Анатоль Лябедзька.

З 12 па 15 лютага пройдзе галоўная еўрапейская дыскусія пра стан бяспекі ў рэгіёне. Беларусы едуць з канкрэтнымі планамі. Іх у нашым эфіры назваў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе:
-Самае галоўнае, што і каманда Ціханоўскай рыхтуе адзін, я ведаю дакладна, а можа і больш івэнтаў, куды мы запрашаем. Мы не толькі прыязджаем туды слухаць, але і прапанаваць тэмы, якія былі б цікавыя для тых, хто з’яўляецца экспертамі па пытаннях бяспекі. Туды прыязджаюць кіраўнікі краінаў, міністры, дэпутаты, і гэта вялікая магчымасць не толькі арганізаваць свае івэнты, не толькі выступіць на тых, дзе Святлана Ціханоўская будзе спікерам, але і працаваць у кулуарах.
На канферэнцыю, каб абмеркаваць ключавыя выклікі глабальнай і еўрапейскай бяспекі, прыедуць каля 50 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Гэта вядучы міжнародны форум, нагадвае Анатоль Лябедзька:
-Па пытаннях бяспекі, канешне, ёсць што сказаць, ёсць што прэзентаваць камандзе. Я тут не буду забягаць наперад, скажу толькі адно – мы гаворым, што без дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспечнай ні Украіны, ні Літвы, ні Польшчы, ні Еўропы. Гэта такі асноўны пасыл, які робіць каштоўнаснай дэмакратычную Беларусь для усёй Еўропы.
Беларускую паветку на канферэнцыі прэзентуе Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе Офісу. У планах – удзел у асноўнай праграме, сайд-івэнтах і шэраг палітычных сустрэч, таксама пройдзе панэльная дыскусія «Фокус на Беларусі».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






