На сустрэчы міністраў краін Еўразвязу Ціханоўская будзе казаць пра ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы міністраў краін Рады Еўропы ў Люксембургу выступіць, каб “патлумачыць і дэталёва раскрыць суагрэсарскую ролю рэжыму Лукашэнкі ў вайне, а таксама данесці неабходнасць прыцягнення ўсіх датычных да адказнасці”.
Прэс-служба палітыка адзначае, што беларуская лідарка правядзе шэраг асабістых сустрэч з удзельнікамі падзеі. Плануецца абмеркаваць “магчымасці, метады і шляхі вызвалення” беларускіх палітвязняў, “падтрымку беларускай дыяспары”, “дапамогу беларускім незалежным медыя” і супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Радай Еўропы.