BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская возьме ўдзел у сусветным форуме ў Давосе

Святлана Ціханоўская запрошаная для ўдзелу ў дыскусіі “Мір праз сілу” на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя). Дыскусія пройдзе 21 студзеня, паведамляецца на інтэрнэт-партале форуму.

Фота: EFE/REX/Shutterstock

Удзельнікамі панэлі таксама стануць прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан, вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднаных сіл НАТО ў Еўропе генерал Крыстафер Кавалі, намеснік рэдактара і вядучы аглядальнік па міжнародных пытаннях выдання Financial Times Гідэон Рахман.

Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць “сапраўдную еўрапейскую абаронную стратэгію”, якая абапіраецца на “трансатлантычны альянс, які больш не з’яўляецца нязломным”, з улікам “усё большых пагроз на кантыненце і яго блізкім замежжы”.

Сусветны эканамічны форум у Давосе пройдзе 20–24 студзеня.