Старшыня АПКБ Святлана Ціханоўская “радая, што Рыка Крыгер, прыгавораны да смяротнага пакарання рэжымам Лукашэнкі, быў памілаваны”.

“Кожнае жыццё неацэннае, і мы павінны выкарыстоўваць усе сродкі, каб змагацца за яго. Але мы таксама павінны змагацца за кожнага закладніка рэжыму. У Беларусі ўсё яшчэ больш за 1.300 палітвязняў”, — напісала дэмакратычная лідарка на сваёй англамоўнай старонцы ў “Твітары”.
Як паведамлялася, нямецкі грамадзянін Рыка Крыгер быў памілаваны Лукашэнкам 30 ліпеня. Крыгеру абвясцілі смяротны прысуд 24 чэрвеня бягучага году, абвінаваціўшы ў ажыццяўленні выбуху на чыгуначнай станцыі Азярышча пад Менскам.
Беларускае Радыё Рацыя