Форус пройдзе ў Грэцыі з 10 па 13 красавіка.

Згодна з праграмай мерапрыемства, беларускі дэмакратычны лідэр 11 красавіка прыме ўдзел у дыскусіі “Становішча ў свеце”. Мадэратарам будзе нямецкі тэлевядоўца Тэдзі Марцін, які працаваў на CNN International і Deutsche Welle, які перадаваў рэпартажы з самітаў “Вялікай сямёркі”.
Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пацвердзіў “Позірку” яе візіт у Грэцыю.
У форуме заяўлены ўдзел прэзідэнтаў Грэцыі, Украіны, Славеніі і Чарнагорыі.