Святлана Ціханоўская наведае Страсбург, дзе выступіць перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы.
«Мы прапануем распрацаваць дарожную мапу ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы, што стане ключавым крокам на шляху да еўрапейскай інтэграцыі. Мы таксама абмяркуем працу Кантактнай групы і выкананне рэзалюцый Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы», – паведаміла яна.
Камітэт міністраў Рады Еўропы – гэта кіруючы і дырэктыўны орган Арганізацыі. У ім прадстаўлены міністры замежных спраў усіх дзяржаў ЕЗ або іх пастаянныя дыпламатычныя прадстаўнікі ў Страсбургу.