BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін

На канферэнцыі спікераў парламентаў краін Еўразвязу Святлана Ціханоўская заявіць пра неабходнасць адзінай стратэгіі ЕЗ у дачыненні да Беларусі і “распавядзе пра ролю Беларусі ў кантэксце вайны і рэгіянальнай бяспекі”, паведаміла прэс-служба дэмакратычнай лідаркі.

Падкрэсліваецца, што Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін.

“Адна з мэтаў візіту — нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], але не беларусаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Трэба адрозніваць беларусаў ад прарасейскага рэжыму. Беларусы супраць гэтага рэжыму, і іх трэба падтрымліваць, у тым ліку выдаваць ім візы”.

Ціханоўская таксама “закліча парламенты ствараць групы сяброў Беларусі, адвакатаваць падтрымку для Беларусі перад урадамі сваіх краін, арганізаваць праграмы стажыровак для маладых беларусаў”, дадалі ў прэс-службе.