11-12 сакавіка дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская наведае Страсбург. Яна выступіць на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента, сустрэнецца з намеснікамі міністраў у Радзе Еўропы і правядзе сустрэчу з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсола.

Падчас візіту кіраўніца Кабінета абмяркуе:
– падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці і стратэгію процідзеяння рэжыму Лукашэнкі;
– рэпрэсіі супраць беларусаў, пытанні вызвалення палітзняволеных;
– ролю Беларусі ў еўрапейскай бяспецы і неабходнасць захадаў супраць далейшай акупацыі краіны Расеяй.
Ціханоўскую будзе суправаджаць Паліна Шарэнда-Панасюк, якая таксама выступіць на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента і возьме ўдзел у сустрэчах.






