BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская выступіла на кангрэсе PES у Амстэрдаме

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусійнай панэлі “Voices of Resistance” у межах кангрэсу Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (PES) у Амстэрдаме разам з расейскай апазіцыянеркай Юліяй Навальнай.

Фота: ТГ-канал Святланы Ціханоўскай

Яна распавяла, што сваю сілу бярэ ад беларускага народа, ад сем’яў палітвязняў, ад валанцёраў і ад свайго мужа Сяргея, які вярнуўся з турмы непахісным. Ціханоўская падкрэсліла, што гэта змаганне не толькі палітычнае, але і асабістае — за нашы дамы, будучыню і годнасць.

Яна заклікала Еўрапейскі Звяз дзейнічаць смела: узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, падтрымліваць беларусаў у выгнанні і садзейнічаць міжнароднай адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці. Сапраўдным сімвалам вяртання свабоды стане вызваленне ўсіх палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў у новай Беларусі, — сказала Святлана Ціханоўская.