BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская выступіла перад міністрамі культуры краін ЕЗ

У панядзелак 13 траўня Святлана Ціханоўская выступіла ў Антвэрпэне перад міністрамі культуры краін Еўразвязу па запрашэнні Бельгіі, якая цяпер старшынюе ў Еўрапейскім Звязе. Таксама Ціханоўская правяла шэраг двухбаковых сустрэч з міністрамі.

У сваім выступе Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на важнасць падтрымкі беларускай культуры, мовы, нацыянальнай тоеснасці. «Беларускае змаганне за дэмакратыю — гэта яшчэ і змаганне за нашую еўрапейскую ідэнтычнасць», — сказала яна. Ціханоўская звярнула ўвагу на маштабную русіфікацыю, якая працягваецца і нават узмацнілася ў Беларусі. “Ва Украіне Расея ваюе снарадамі і танкамі. У Беларусі — змагаецца з дапамогай прапаганды ў культурнай сферы”, — заявіла Ціханоўская.

Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчах бярэ Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) па нацыянальным адраджэнні.

Беларускае Радыё Рацыя