“Для нас, народаў, якія жывуць ва ўмовах тыраніі, “Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі” з’яўляюцца сімваламі вольнага свету — галасамі праўды”, — гэтак заявіла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, каментуючы рашэнне адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа правесці масавыя скарачэнні ў згаданых медыях.

Ціханоўская нагадала, што многія беларусы знаходзяцца ў турме за супрацоўніцтва з імі. Страціць гэтыя СМІ было б сур’ёзнай памылкай, мяркуе палітык. Дадам, што Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзей 2020 года цалкам працуе з-за мяжы і прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”. Асноўны офіс рэдакцыі знаходзіцца ў Празе. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям.
Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Беларускае Радыё Рацыя






