Святлана Ціханоўская заклікае сяброў Беларусі выказаць салідарнасць з беларускім народам 25 сакавіка, калі беларусы святкуюць Дзень Волі.

Чаму гэта важна? Гэты дзень азначае абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ад Расеі ў 1918 годзе. На працягу дзесяцігоддзяў дыктатуры Лукашэнкі, 25 сакавіка стала сімвалам супраціву прыгнёту і тыраніі.
«Нягледзячы на тое, што свет скаланаюць многія палітычныя падзеі ў гэтыя неспакойныя часы, барацьба за свабоду ў Беларусі не спыняецца ні на адзін дзень. Мірная і свабодная Беларусь — важная частка стабільнасці ва ўсёй Еўропе. Мір — гэта не проста адсутнасць бамбардзіровак. Гэта азначае свабоду. Справядлівасць. Бяспеку. Гэта азначае адсутнасць шантажу ядзернай зброяй, адсутнасць пагроз з боку дыктатараў, адсутнасць акупаваных тэрыторый. Гэты час паказвае, што мы не можам успрымаць свабоду, дэмакратыю і мір як належнае.
Правы чалавека не даюць сябе проста так. Таму давайце аб’яднаемся, каб абараняць гэтыя каштоўнасці і дапамагчы беларусам дасягнуць іх”, – адзначыла палітык.






