BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская заклікала да бяспекі падчас акцый у Варшаве і Вільні

Перад мітынгамі ў Варшаве і Вільні Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў выконваць меры асабістай бяспекі.

“Не давярайце незнаёмым кантактам у сацыяльных сетках і не адказвайце на сумнеўныя прапановы”, — напісала Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напярэдадні.   Яна звярнула ўвагу на тое, што цяпер беларусам “пад выглядам журналістаў” пішуць невядомыя і прапануюць за грошы “фатаграфаваць твары ўдзельнікаў акцыі” ў Варшаве 26 чэрвеня. Прапановы паступаюць ад карыстальнікаў “Марыя Габдуліна” і “Таццяна Лебедзева”, за такую “працу” яны прапануюць 500 злотых.

Таксама з“явіліся фэйкавыя абвесткі пра акцыю, дзе месца і час пазначаны няправільна. Акцыя з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх пройдзе сёння, 26 чэрвеня, у Варшаве а 19-ай гадзіне каля помніка Каперніку.

А таксама Сяргей Ціханоўскі заклікае не прапусціць стрым з Варшавы.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязнямі.
Далучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы. Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да барацьбы за тое, каб ператварыць Беларусь у краіну для жыцця.
Калі ў вас няма магчымасці далучыцца да акцыі салідарнасці асабіста, глядзіце стрым: жывы эфір даступны па гэтай спасылцы”,
– напісана ў ягоным Фэйсбуку.

Беларускае Радыё Рацыя