BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская заклікала Італію дапамагаць у вызваленні палітвязняў

Святлана Ціханоўская заклікала Італію далучыцца да ЗША і Еўразвязу ў справе вызвалення палітвязняў. Гэтую тэму абмеркавала дэмакратычная лідарка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні падчас Дуброўніцкага форуму.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Ціханоўская адзначыла, што “спалучэнне ціску, салідарнасці і дыпламатыі працуе”, таму трэба “рухацца далей”.

Таяні, як сцвярджае прэс-служба дэмлідаркі, “выказаў цвёрдую падтрымку беларускаму народу і гатоўнасць Італіі дзейнічаць разам з партнёрамі, каб дамагчыся дэмакратыі ў Беларусі”.

Дуброўніцкі форум праходзіць у Харватыі 11–12 ліпеня.