Святлана Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў ЗША ў ААН і ў Радзе правоў чалавека ААН з заклікам падтрымаць рэзалюцыю аб Беларусі і падоўжыць мандаты спецыяльнага дакладчыка па Беларусі і экспертнай групы пры ААН, якая будзе займацца зборам доказаў злачынстваў рэжыму.
Паводле Францішка Вячоркі, Святлана Ціханоўская абмеркавала з амерыканскімі дыпламатамі «магчымыя шляхі, каб звярнуць увагу на крытычную сітуацыю з палітвязнямі», і расказала ім пра смерці Ігара Ледніка і Вадзіма Храсько.
Апрача гэтага, Святлана Ціханоўская адзначыла важнасць выканання рашэння Камітэта ААН па правах чалавека аб тэрміновых захадах датычна Максіма Знака, Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага, якое дазваляе ўрадам патрабаваць доступу да палітвязняў, якіх трымаюць у інфармацыйнай ізаляцыі.