BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская заклікала падтрымаць беларускі народ у барацьбе за свабоду

Падтрымаць беларускі народ у яго барацьбе за свабоду заклікала сусветную супольнасць Святлана Ціханоўская ў Міжнародны дзень дэмакратыі.

“Дэмакратыя – гэта не толькі права, але і агульны абавязак для ўсіх. поўныя рашучасці стварыць новую Беларусь, заснаваную на справядлівасці, чалавечай годнасці і вяршэнстве закону”, — напісала дэмакратычная лідарка на сваёй англамоўнай старонцы ў “Х” (“Твітэры”).

Міжнародны дзень дэмакратыі адзначаецца 15 верасня пачынаючы з 2008 года паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у пасланні з нагоды Міжнароднага дня дэмакраты адзначыў, што яго святкаванне — “магчымасць падкрэсліць, наколькі важна адстойваць свабоду слова, грамадзянскія свабоды і вяршэнства права, забяспечваць падсправаздачнасць устаноў і абараняць і заахвочваць правы чалавека”.

Сёлета тэма Міжнароднага дня дэмакратыі прысвечана важнасці штучнага інтэлекту як “інструмента добрага кіравання”. “Калі не прыняць ніякіх мераў наконт той небяспекі, якую ўяўляе штучны інтэлект, то яго выкарыстанне можа прывесці да сур’ёзных наступстваў для дэмакратыі, міру і стабільнасці. Так, ён можа стаць падмогай у распаўсюджванні дэзінфармацыі і ненавісніцкіх выказванняў і стварэнні так званых “дыпфейкаў”, – падкрэсліў генеральны сакратар ААН.

Беларускае Радыё Рацыя