З нагоды Дня палітвязня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
У выступленні, размешчаным на яе тэлеграм-канале, палітык кажа, што палітвязні былі ў Беларусі заўсёды. Але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі па палітычных прычынах больш за тысячу чалавек. «Важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску мы не бездапаможныя», – заявіла Ціханоўская.
Тых жа, хто знаходзіцца за мяжой, Святлана Ціханоўская заклікала выкарыстоўваць магчымасці, каб нагадаць людзям пра сітуацыю ў Беларусі. «Рабіце гэта асцярожна, каб не прыцягваць увагу рэжыму да канкрэтных асобаў за кратамі. Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці, рабіце пасты анлайн і падтрымлівайце ініцыятывы», – сказала палітык.







