Узмацніць санкцыі супраць тых, хто “катуе і кідае ў турмы беларусаў” заклікала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская падчас выступлення 18 лютага на сесіі “Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі” ў рамках Жэнеўскага саміту па правах чалавека і дэмакратыі.

Ціханоўская падкрэсліла, што лёсы Беларусі і Украіны пераплеценыя, і калі Беларусь стане свабоднай, Украіна будзе ў большай бяспецы. “Калі Украіна пераможа, у Беларусі з’явіцца шанец”, — дадала палітык.
Ціханоўская заклікала партнёраў не нармалізоўваць рэжым: “Патрабуйце безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Узмацніце санкцыі супраць тых, хто катуе і кідае ў турмы. І прыцягніце рэжым да адказнасці. Беспакаранасць спараджае яшчэ большы гвалт. Маўчанне — гэта згода”, — падкрэсліла палітык.
17–19 лютага Ціханоўская знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). Саміт, у якім яна ўдзельнічае, з’яўляецца адным з вядучых міжнародных форумаў, прысвечаных актуальным крызісам у галіне правоў чалавека ва ўсім свеце.
Беларускае Радыё Рацыя






