BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская заклікала забраць у лукашэнкаўскага рэжыму доступ да нейрасетак

Дыктатарскія рэжымы павінны быць “максімальна адхіленыя” ад інструментаў штучнага інтэлекту і платформ сацыяльных медыя, якія выкарыстоўваюцца імі для рэпрэсій і прапаганды, заявіла Святлана Ціханоўская 10 лютага ў Парыжы падчас дыскусіі AI and Democracy.

Яе галоўны дарадца Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што дыскусія была спадарожным мерапрыемствам форуму AI Action Summit, які адкрыўся ўчора і праходзіць пад старшынствам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі.

«Забараніце кантэнт рэжыму на вашых платформах. Мы мусім пераканацца, што гэтыя платформы не выкарыстоўваюцца прапагандай рэжыму, напрыклад, для распаўсюду відэа з палітычнымі зняволенымі, якіх прымушаюць пад катаваннямі запісваць ілжывыя прызнанні”, – заклікала Ціханоўская ўдзельнікаў саміту.

Ціханоўская таксама папрасіла распрацоўшчыкаў інструментаў штучнага інтэлекту і платформ сацыяльных медыя падтрымліваць беларускую мову. Яна назвала яе “сакрэтнай зброяй” ва ўмовах, калі Расея спрабуе русіфікаваць Беларусь.

На IT-форуме Digital Almaty у Казахстане 31 студзеня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ўлады ў Беларусі выкарыстоўваюць штучны інтэлект як памочніка пры прыняцці рашэнняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Малюнак: ohoronapraci.kiev.ua