BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская Зяленскаму: Падтрымайце закон аб статусе беларускіх добраахвотнікаў

Святлана Ціханоўская накіравала афіцыйны зварот да Прэзідэнта Украіны з просьбай падтрымаць і паскорыць прыняццё закона, які вызначае прававы статус беларускіх добраахвотнікаў у краіне.

Праца над законапраектам пачалася яшчэ ў сакавіку — як вынік круглага стала, які прайшоў у Кіеве з удзелам прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі, Міхаіла Падаляка, дарадцы Офіса Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама дэпутатаў Вярхоўнай Рады і намесніка міністра па справах ветэранаў.

Закон павінен вырашыць шэраг істотных праблемаў: ад атрымання грамадзянства і легалізацыі да пытанняў матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння.

Зварот да Прэзідэнта Зяленскага — чарговы крок, каб паскорыць працэс. Мы спадзяёмся, што разам з украінскім бокам зможам дасягнуць станоўчага вырашэння гэтых пытанняў, гаворыцца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.