Пра візіт у Данію дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай паведамляе яе прэс-служба. Палітык наведае Данію 28–29 жніўня разам з мужам, экс-палітвязнем, відэаблогерам Сяргеем Ціханоўскім. Адзначаецца, што 29 жніўня ў Капенгагене яна возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.

Анансаваныя сустрэчы з дацкімі палітыкамі — кіраўніком МЗС Ларсам Лёке Расмусэнам, міністрам па справах Еўропы Мары Б’ерэ і прадстаўнікамі камітэта па знешняй палітыцы парламента.Таксама запланаваны ўдзел Ціханоўскай у мерапрыемстве, арганізаваным дацкай газетай Politiken і амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Foreign Policy Society (падрабязнасці не паведамляюцца). Акрамя таго, чакаецца сустрэча дэмлідаркі з прадстаўнікамі Дацкага інстытута супраць катаванняў Dignity. Гэта чацвёрты візіт Ціханоўскай у Данію.






