Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту, Святлана Ціханоўская мяркуе, што зварот ураду Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) аб злачынствах рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прадэманструе непазбежнасць пакарання і адказнасці.
«Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што апазыційныя структуры хочуць «зрабіць усё, каб вінаватыя ў злачынствах супраць палітвязняў былі прыцягнутыя да адказнасці».«Мы мусім паказаць, што сістэма міжнароднай справядлівасці працуе, што мы не забываемся пра гэтых людзей і не пакідаем іх. Мы хочам паказаць, што юрыдычныя інстытуты працуюць», — дадала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Урад Літвы 30 верасня афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе матэрыялы аб учыненні прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансмежавых злачынстваў супраць чалавечнасці ў адносінах да беларусаў.