BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская звярнулася да новага складу КР

“Цяпер павінна пачацца праца”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы ўдзельнікаў завершаных выбараў у Каардынацыйную раду трэцяга складу.

“Нягледзячы на ўсе адрозненні, нас аб’ядноўвае агульная мэта – вольная Беларусь”, – падкрэсліла палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. На думку Ціханоўскай, “сапраўдным пераможцам” стала дэмакратыя, паколькі “галасаванне адбылося, нягледзячы на тактыку запалохвання з боку рэжыму”.

Выбары ў КР прайшлі з 25 да 27 траўня. У анлайн-галасаванні ўзялі ўдзел 6.723 чалавекі. Па выніках кампаніі ў трэці склад прайшлі 80 чальцоў, якія прадстаўляюць 8 з 11 дапушчаных да галасавання спісаў.