BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўскую ў Нью-Ёрку ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне. Штогадова ганаровы знак уручаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека, паведамляе яе прэс-служба.

Пасля атрымання ўзнагароды Святлана Ціханоўская звярнулася да аўдыторыі, каб пра працяглую барацьбу беларусаў за дэмакратыю і пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. Асаблівы акцэнт у прамове лідарка зрабіла на лёсах тых, хто працягвае аказваць супраціў у Беларусі, і тых, хто знаходзіцца за кратамі:

“Сёння я прымаю гэтую прэмію не за сябе, а за ўсіх тых, хто працягвае змагацца за Беларусь”, – сказала Ціханоўская

У 2024-м узнагароду атрымалі Святлана Ціханоўская і Яўгенія Кара-Мурза за мужнасць і рашучасць у змаганні супраць дыктатуры на постсавецкай прасторы. Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся такія выбітныя асобы як Далай-лама, Хілары Клінтан, Шымон Перэс.