
Важна даносіць інфармацыю беларусам унутры краіны, што выбары прэзідэнта несапраўдныя. Самае эфектыўнае і бяспечнае, што можна зараз рабіць — гэта распавядаць пра непразрыстасць і несумленнасць працэсу знаёмым і родным, — перакананы прадстаўнік арганізацыі Сумленныя Людзі Цімафей Малахоўскі:
— Не думаю, што цяпер беларусы ў Беларусі маюць магчымасці і рэсурсы для таго, каб выказвацца на вуліцах. І самая простая прычына, чаму — бо гэта небяспечна. Наступствы настолькі суровыя, што мы ведаем пра тэрміны, пра тое, што рэпрэсіі працягваюцца. Мы ведаем пра тое, што колькасць палітзняволеных, магчыма, зніжаецца праз вызваленні па памілаванні, але ўсё роўна працягваюцца арышты.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Нібы выбары прэзідэнта Беларусі адбываюцца сёння, 26 студзеня. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, на датэрміновым галасаванні ўжо прагаласавала звыш 40 працэнтаў выбаршчыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя






