BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціск на Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі працягваецца

Працягваецца ціск на Касцёл у Беларусі. Пакінуты ў сіле палітычны вырак ксяндзу Анджэю Юхневічу з Шуміліна – 13 гадоў зняволення. Не спраўдзіліся надзеі на вызваленне ксяндза Генрыха Акалатовіча з Валожына – 11 гадоў зняволення. Чырвоны касцёл у цэнтры Менску недасяжны для вернікаў амаль 3 гады. На гэтым фоне ў Ватыкане адкрываецца амбасада Рэспублікі Беларусь.

 Фота: Тэлеграм-канал Наталлі Васілевіч

Стасункі паміж Рымска-Каталіцкім Касцёлам і рэжымам Лукашэнкі ў нашым эфіры пракаментавала тэалагіня Наталля Васілевіч, мадэратарка ініцыятывы “Хрысціянская візія”:

-Задача, як заўсёды, адна – больш кантролю, больш падтрымкі і больш нейкай выгады для сябе шукаюць улады. Спроба проста прымусіць Рымска-Каталіцкі Касцёл быць больш залежным ад уладаў і дапамагаць на знешнепалітычным контуры. Яны прывыклі да гвалту, да пагрозаў. Гэта іх залаты метад узаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў тым ліку.

Магчыма, у выпадку дасягнення посьпехаў у гэтым кірунку рэжым выпусціць зняволеных святароў, не выключае Наталля Васілевіч.

Цалкам гутарка:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя